2 траўня 2024, Чацвер, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Віцебска з пісталетам спрабаваў абрабаваць менскую кнігарню

12
Жыхар Віцебска з пісталетам спрабаваў абрабаваць менскую кнігарню

Віцяблянін спрабаваў абрабаваць краму на вуліцы Альшэўскага ў Менску.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

26 ліпеня а 22:30 у краму па вуліцы Альшэўскага зайшоў мужчына. Пад пагрозай прымянення прадмета, падобнага да пісталета, ён запатрабаваў у прадавачкі выручку. Перадаўшы наяўныя ў касе 990 000 рублёў, прадавачка ўлавіўшы момант вымкнула на вуліцу праз службовы ўваход. Зламыснік выбег следам.

Сведкам гэтай сцэны стаў інспектар ІСН, які знаходзіўся там па службовых пытаннях. Убачыўшы супрацоўніка міліцыі, мужчына стаў яму пагражаць і паспрабаваў уцячы. На неаднаразовыя патрабаванні інспектара спыніцца і пакласці пісталет зламыснік не рэагаваў, а прадаўжаў уцёкі, накіроўваючы пісталет у бок супрацоўніка міліцыі і пагражаючы яго прымяненнем.

Для спынення супрацьпраўных дзеянняў міліцыянт вымушаны быў прымяніць табельную зброю. На папераджальныя стрэлы зламыснік не адрэагаваў, тады інспектар зрабіў прыцэльныя стрэлы і параніў ўцякача ў ногі.

Пасля аказання медыцынскай дапамогі затрыманага даставілі ў Фрунзенскае РУУС. Ім апынуўся 44-гадовы беспрацоўны жыхар Віцебска, які на момант учынення супрацьпраўных дзеянняў знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Раней ён быў судзімы за незаконныя дзеянні з падробленымі дакументамі, таксама неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці - апошні раз за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы.

У дачыненні да затрыманага цяпер Фрунзенскім РАСК распачатая крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 207 («Разбой») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках