2 траўня 2024, Чацвер, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антырэкорд «Газпрама»: $40 мільярдаў выдаткавана на незапатрабаваныя праекты

6
Антырэкорд «Газпрама»: $40 мільярдаў выдаткавана на незапатрабаваныя праекты
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Узровень здабычы газу ў Расеі ў 2015 годзе будзе, магчыма, самым нізкім з савецкіх часоў.

Выпрацоўка найбуйнейшай у свеце газавай кампаніі - «Газпрама» - у першай палове 2015 абрынулася на 13% у параўнанні з годам папярэднім, спасылаецца The Financial Times на апублікаваныя напярэдадні звесткі Міністэрства эканомікі Расеі.

Прагноз прадугледжвае 6,7% падзенне ў дачыненні да леташняга аб'ёму 444 млрд кубаметраў (што ўжо было постсавецкім мінімумам) і рэзкае падзенне ў параўнанні з планам «Газпрама», які прадугледжваў вытворчасць 485 млрд кубаметраў у 2015 годзе, піша NEWSru.com.

Продажы ў Еўропу (асноўная крыніца даходаў кампаніі) абрынуліся на 6,2% у першай палове года, так як мяккая зіма прывяла да скарачэння спажывання. На гэтым фоне рэзка пагоршыліся стасункі паміж «Газпрамам» і ягонымі найбольш важнымі кліентамі. Еўрапейская камісія ў пачатку гэтага года абвінаваціла расейскі групу у злоўжыванні сваёй пазіцыяй на рынку.

Акрамя таго, Украіна, якая была адным з найбуйнейшых кліентаў «Газпрама», знайшла іншых пастаўшчыкоў. Доля Расеі на ўкраінскім рынку скарацілася з 74% у 2014 да 37% у першай палове гэтага года. У гэтым годзе за шэсць месяцаў «Газпрам» паставіў «Нафтагазу Украіны» толькі 3,7 млрд кубаметраў, цяпер пастаўкі наогул спыненыя.

Расея чакае іх аднаўлення восенню, але ўкраінскія ўлады маюць намер закупіць у «Газпрама» у 2015 годзе агулам не больш за 6-7 млрд кубаметраў. У 2013 годзе пастаўкі манаполіі на Украіну складалі 25,8 млрд кубаметраў, у 2012 годзе - 32,9 мільярдаў кубаметраў.

«Газпрам» ідзе на антырэкорды выдаткаў

«Газпрам» выдаткаваў 2,4 трлн рублёў (блізу $40 мільярдаў) на незапатрабаваныя праекты. У 2015 годзе кампанія рыхтавалася здабываць больш як 615 млрд куб. м газу, а здабудзе на траціну менш, 414 млрд куб. м, пішуць «Ведомости», таксама спасылаючыся на прагноз Мінэканамразвіцця.

Нарошчваць здабычу газу канцэрн пачаў у 2002 годзе, калі кампанію ўзначаліў Аляксей Мілер. А намеснік старшыні праўлення Аляксандр Мядзведзеў раней прагназаваў, што спажыванне газу ў Еўропе будзе расці і да 2020 года перавысіць 600 млрд куб. м, праз падзення ўласнай здабычы Еўропе давядзецца дадаткова імпартаваць 145 млрд куб. м.

Дапушчаныя пралікі ў ацэнцы попыту, паказвае аналітык «Ашчадбанк CIB» Валерый Несцераў: цяжка было прадказаць, што столькі негатыўных фактараў сыдзецца адначасова.Гэта і змена правілаў рэгулявання еўрапейскага рынку, і з'яўленне новых пастаўшчыкоў, і сланцавая рэвалюцыя ў ЗША, і канкурэнцыя з незалежнымі вытворцамі ў Расеі, і абвастрэнне палітычнай сітуацыі.

На думку Несцерава, разам з падзеннем коштаў на газ падзенне вытворчасці прывядзе да 27% падзення прыбыткаў «Газпрама» сёлета (да 106 мільярдаў даляраў), якое будзе не такое балеснае толькі праз падзенне рубля. На долю кампаніі ў мінулым годзе прыпадала 9% ад агульнага аб'ёму даходаў расейскага бюджэту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках