1 траўня 2024, Серада, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч патрабуе прыцягнуць банкі да адказнасці

18
Мясніковіч патрабуе прыцягнуць банкі да адказнасці
МІХАІЛ МЯСНІКОВІЧ
ФОТА: BYMEDIA.NET

Старшыня «савета рэспублікі» патрабуе пакараць банкі за адсутнасць належнай падтрымкі шэрагу прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці.

Пра гэта Міхаіл Мясніковіч заявіў падчас нарады па працы праблемных прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці, піша select.by.

Як паведаміў старшыня «савета рэспублікі», у дачыненні да гэтых прадпрыемстваў прымаліся пастановы прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, якія не выконваюцца Міністэрствам фінансаў і банкамі. Якія менавіта пастановы былі прынятыя і не выкананыя, Міхаіл Мясніковіч не ўдакладніў, але, відаць, гаворка ішла аб выдзяленні бюджэтных сродкаў і банкаўскіх крэдытаў.

Ён падкрэсліў, што «фінансавы сектар павінен ствараць камфортныя ўмовы для развіцця рэальнага сектара эканомікі, а не спрабаваць толькі павышаць патрабаванні або абмяжоўваць фінансавыя прапановы».

Аднак банкі не спяшаюцца гэта рабіць, што і выклікала абурэнне старшыні «савета рэспублікі». У сувязі з гэтым ён і заўважыў, што «сёння ёсць усе падставы ставіць пытанне аб прыцягненні да адказнасці прадстаўнікоў фінансава-крэдытнага сектара за невыкананне тых пастаноў, якія прымаліся ўрадам, Нацбанкам, маніторынгавай групай. Дысцыпліна на прадпрыемствах, на ягоную думку, павінна датычыцца не толькі сферы матэрыяльнай вытворчасці і дырэктарскага корпуса, але і тых, хто працуе ў фінансавым сектары».

Прычына асцярожнасці банкаў зразумелая: прадпрыемствы знаходзяцца ў складаным фінансавым становішчы і існуе значная рызыка незвароту крэдытаў. Так, на «Палессі» назапасіліся вельмі вялікія складскія запасы. Берасцейскі электралямпавы завод адчувае цяжкасці ў сувязі са зніжэннем попыту на яго прадукцыю на расейскім рынку. А ў Баранавіцкага завода станкапрыладаў вялікія аб'ёмы выпушчанай для Менскага трактарнага завода прадукцыі, на мільярды рублёў, што не аплачваюцца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках