2 траўня 2024, Чацвер, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы ва Украіне расейскі вайсковец: Ведаў бы загадзя сітуацыю, ніколі б сюды не паехаў

15
Затрыманы ва Украіне расейскі вайсковец: Ведаў бы загадзя сітуацыю, ніколі б сюды не паехаў
Уладзімір Старкоў

Уладзімір Старкоў заклікае сваіх суайчыннікаў усякім коштам ухіляцца ад удзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні супрацоўніка СБУ, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнэсІнфарм.

Відэа размовы было прадэманстраванае журналістам на брыфінгу. "Не варта сюды ехаць. Суцэльны падман. Кіраўніцтва на нас нажываецца. А мы як мяса тут сядзім. Калі б загадзя ведаў гэтую сітуацыю, я б ніколі сюды не паехаў. Любыя спосабы шукайце, каб ухіліцца ад паездкі сюды", - сказаў ён.

"Намі высветлена, што Старкоў Уладзімір Аляксандравіч нарадзіўся 29 красавіка 1978 у горадзе Зуеўка Кіраўскай вобласці Расейскай Федэрацыі. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 96-м годзе паступіў у Кіраўскае вайскова-авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча, пасля заканчэння якога ў 1999-м быў размеркаваны ў вайскова-артылерыйскую групоўку, пасля чаго праходзіў службу ў розных воінскіх частках ВС РФ. Дэ-юрэ цяпер ён праходзіць сапраўдную службу ў вайсковай частцы горада Новачаркаск Растоўскай вобласці Расеі на пасадзе начальніка ракетна-артылерыйскага ўзбраення, вайсковае званне - маёр, асабісты нумар Ф549345", - распавёў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.

Службай бяспекі Украіны ўстаноўленая таксама асоба жонкі Старкова.

"Грамадзянін Старкоў жанаты. Ягоная жонка, Старкова, дзявочае прозвішча Аўсяннікава, Ларыса Уладзіміраўна, 1978 года нараджэння, працуе тэхнікам у аддзеле арганізацыі вытворчасці адной з вайсковых частак ВС РФ. У яго двое непаўналетніх дзяцей, два сыны, 2000 і 2007 г.н. Паводле звестак СБУ, сям'я затрыманага зарэгістраваная ў Хабараўскам краі, Амурскім раёне, пасёлку Тэйсан, вуліца Карбышава, дом 3, кватэра 12", - сказаў Грыцак.

Грыцак падкрэсліў, што органы ўнутраных спраў Украіны нікому з названых грамадзян украінскія пашпарты не выдавалі.

"Гэта наўпрост яшчэ раз пацвярджае дачыненне маёра Старкова да таго, што ён з'яўляецца грамадзянінам Расейскай Федэрацыі", - сказаў ён.

Грыцак таксама ўдакладніў, што СБУ неаднаразова спрабавала выйсці на сувязь з сям'ёй Старкова. "Мы ўбачылі, што звесткі ў сацсетках знішчаныя. Мы выйшлі з ягонага ж тэлефона на аднаго з ягоных блізкіх знаёмых для таго, каб ён патурбаваўся пра яго (Старкова, - рэд.) сям'ю і сказаў, дзе ягоная сям'я. Але ягонай сям'і на месцы ўжо не выявілася. Мы не ведаем, мы толькі здагадваемся, дзе цяпер сям'я Старкова", - сказаў на заканчэнне ён.

Нагадаем, у Данецкай вобласці 25 ліпеня блізу 22 гадзін супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны на кантрольным пасту Бярозавае затрымалі КамАЗ з вялікай колькасцю боепрыпасаў і двума мужчынамі, адзін з якіх выявіўся кадравым расейскім вайскоўцам, другі - чальцом бандфармаванняў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках