19 красавiка 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ, Украіна і Расея адклалі газавыя перамовы

ЕЗ, Украіна і Расея адклалі газавыя перамовы

Трохбаковыя перамовы Украіна-ЕЗ-РФ наконт кошту паставак расейскага газу пройдуць у першай палове верасня.

Пра гэта заявіў кіраўнік управы ў пытаннях еўраінтэграцыі Міністэрства энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Міхаіл Бно-Айрыян, піша «Укрінформ».

«Мы спадзяемся ўсё ж дасягнуць кампрамісу. 27-28 жніўня, хутчэй за ўсё, у Вене пройдуць двухбаковыя перамовы міністра энэргетыкі з Шэфчавічам (віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі з Энэргасаюзу) паводле гэтага пытання. Для таго, каб у першай палове верасня правесці трохбаковыя перамовы ўжо з расейцамі, і прыйсці да кампрамісу», - паведаміў Бно-Айрыян.

Пры гэтым ён нагадаў, што Украіна ў ідэале чакае атрымаць дакумент, які б апісваў фармат газавых стасункаў з РФ да канца ацяпляльнага сезона.

Нагадаем, у пачатку ліпеня кіраўнік НАК «Нафтагаз» Украіны Андрэй Кобалеў паведамляў, што разлічвае на наступны раўнд трохбаковых газавых перамоваў Украіна-Расея-Еўразвяз яшчэ ў гэтым месяцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках