2 траўня 2024, Чацвер, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпартамент выканання пакаранняў не дазволіў юрысту Сапёлку наведаць турмы

5
Дэпартамент выканання пакаранняў не дазволіў юрысту Сапёлку наведаць турмы
Павал Сапёлка

Адказ Дэпартамента выканання пакаранняў здзіўляе адсутнасцю ўсякай матывацыі пры адмове ў гэтым праве.

Юрыст Павел Сапёлка атрымаў адказ з Дэпартамента выканання пакаранняў МУС на свой зварот, у якім прасіў дазволу на наведванне месцаў прымусовага ўтрымання з мэтай іх маніторынгу. Такое права замацаванае ў арт.22 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь: «Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і іншыя асобы маюць права наведваць установы, якiя выконваюць пакаранне, з дазволу адміністрацыі гэтых устаноў або адпаведных вышэйстаячых органаў кіравання ўстановамі, якiя выконваюць пакаранне», інфармуе ПЦ Вясна.

Адказ начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў С. Дарошкі, атрыманы юрыстам сёння, здзіўляе адсутнасцю ўсякай матывацыі пры адмове яму ў гэтым праве.

«Паведамляю, што Ваш электронны зварот, накіраваны на афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў, разгледжаны ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.

Наведванне спецыялізаваных устаноў органаў унутраных спраў цяпер немэтазгоднае.

У выпадку нязгоды з гэтым адказам Вы маеце права яго абскардзіць у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 №300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

Павал Сапёлка, каментуючы гэтую фармальную «адпіску», адзначае наступнае:

«Прычыны, з якіх мне адмовілі ў наведванні месцаў прымусовага ўтрымання, відавочна, выкладзеныя ў самым сваім звароце. Адказ Дэпартамента выканання пакарання нематываваны і сёння ж будзе мной абскарджаны ў МУС».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках