29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Праз дэфолт Грэцыя губляе турыстаў

5
The Times: Праз дэфолт Грэцыя губляе турыстаў

Праз дэфолт і цяжкія перамовы з крэдыторамі Грэцыя штодня губляе амаль 50 тысяч турыстаў, якія збіраліся гэтым летам прыехаць адпачываць у краіну.

Пра гэта сёння піша The Times са спасылкай на грэцкую Асацыяцыю турыстычнага бізнэсу. Звычайна браняванні падарожжаў на грэцкія выспы растуць на 10% у разгар курортнага сезону. Але на мінулым тыдні яны абрынуліся на 60%, піша zn.ua.

Старшыня асацыяцыі Hellenic Tourist Enterprises Андрэас Андэадзіс просіць урад змякчыць кантроль капіталу, каб курорты маглі правесці закупкі за мяжой, бо значная частка неабходных прадуктаў скончыцца ўжо на наступным тыдні. Акрамя таго, трэба таксама атрымліваць грошы за прададзеныя туры. У гэты ж час, унутраны турызм у Грэцыі фактычна цалкам спыніўся. Грэкі адмовіліся ад падарожжаў гэтым летам і аддаюць перавагу праводзіць адпачынак дома са сваякамі. Апошнія звесткі таксама сведчаць аб тым, што ўзровень скасавання квіткоў у Грэцыю вырас са звыклага 1% да 7,2% за перыяд з 27 чэрвеня да 1 ліпеня. А ў мінулы панядзелак гэты паказнік дасягнуў свайго піку - 22%.

Вядомы грэцкі шэф-повар Лефтэрыс Лазароу заявіў, што "турыстам давядзецца галадаць", калі ўрад не скасуе кантроль капіталу. "Калі гатэлі і курорты не змогуць папоўніць свае запасы на наступным тыдні, тысячы турыстаў, якія купілі туры on all-inclusive, будуць вельмі ўзлаваныя і расчараваныя. Тады нават не разлічвайце, што яны найбліжэйшым часам вернуцца або параяць адпачынак у Грэцыі сябрам", - сказаў ён.

Выданне нагадвае, што заробкі ад турызму складаюць 20% нацыянальных даходаў Грэцыі. А 25% грамадзян краіны працуюць у турыстычнай сферы. Раней выданне The Economist пісала, што турысты сталі закладнікамі грэцкага дэфолту. Урад замарозіў працу ўсіх банкаў. Таму падарожнікам даводзіцца ехаць у Грэцыю з поўнымі кішэнямі еўраў. Але гэта ж прымушае іх баяцца за ўласную бяспеку. У сваю чаргу цягам апошніх некалькіх тыдняў крэдыторы і грэцкі ўрад абмеркавалі самыя разнастайныя прапановы для дасягнення ўгоды.

Прынамсі, абмяркоўваліся розныя сумы дапамогі, карэктаваліся тэрміны яе надання і ўмовы рэформаў. Як перадавалася, улады Грэцыі праз месяцы ціску крэдытораў усё ж пагадзіліся на кампраміс у рэформах у сацыяльнай сферы, на што крэдыторы таксама трохі змякчылі свае патрабаванні. У канчатковым выніку ўрад Цыпраса адхіліў і гэтыя прапановы. Пасля гэтага Еўрагрупа адмовілася падаўжаць праграму дапамогі Грэцыі да 5 ліпеня (дзень рэферэндуму).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках