24 красавiка 2024, Серада, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пара з Менска адсвяткавала вяселле ў «Макдональдсе» і метро

42

Адмовіўшыся ад традыцыйнага бацькоўскага абыходу самаходаў з абразамі, ад адкусвання каравая і прамовы тамады, маладыя распрацавалі свой сцэнар.

Да «Дому шлюбаў» маладыя людзі пад’ехалі на роварах, у прысутнасці «дзелавых» сяброў распісаліся, замест белых галубоў запусцілі ў неба квадракоптэр і далей адправіліся падарожнічаць па горадзе.

- Хацелася зладзіць нешта незвычайнае, - распавёў onliner.by Андрэй. - Усе вяселлі фактычна аднолькавыя, і ты загадзя ведаеш, што і калі будзе адбывацца. Наважылі здзівіць сяброў.

Як прызнаецца маладзён, да «экспэрыментальнага» вяселля былі гатовыя і ён, і нявеста - упрошваць адзін аднаго не давялося. Таму заставалася толькі вызначыцца з тым, што і ў якой паслядоўнасці трэба будзе рабіць.

- Напэўна, нашае вяселле можна назваць маладзева-нестандартным. Бацькі да такога сцэнару паставіліся нармальна. Для іх яшчэ адбудзецца асобная ўрачыстасць - у аграсядзібе, усё будзе праходзіць таксама даволі незвычайна - у беларускім стылі, і нашыя ўборы будуць цалкам адпавядаць. Учора ж мы распісаліся і наладзілі прыгоды для сябе і сяброў, - кажа ён.

Прашпацыраваўшы па парку Горкага, маладыя, якія, дарэчы, не пакідалі за сабой смецця, хацелі на метро дабрацца да «Макдональдса», але народу ў падземцы было так шмат, што Андрэй і Аліна наважылі не штурмаваць вагоны і скарысталіся наземным транспартам.

- Бліжэй да вечара паехалі ў парк Перамогі, нават планавалі астудзіцца ў фантане, але ён быў ужо выключаны, - смяецца Андрэй. - Таму пашпацыравалі, паглядзелі фокусы і сталі раз'язджацца.

На вуліцы людзі рэагавалі на нас вельмі пазітыўна: усміхаліся, віншавалі, казалі, што мы незвычайная пара і наогул прышпільныя. Некаторыя нават імкнуліся з намі сфатаграфавацца. У ЗАГСе, дарэчы, таксама ўсё былі станоўча настроеныя.

Мне здаецца, маладым варта сыходзіць ад стандартных сцэнарыяў і ладзіць нешта незвычайнае: класічныя вяселлі здараюцца кожны год, а то і кожны дзень. Нічога цікавага. А вось «адхіленне» ад шаблону, нейкая разнастайнасць абавязкова запомніцца ўсім.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках