25 красавiка 2024, Чацвер, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэст за байкот

15
Брэст за байкот
Фота: «Белсат»

Актывісты ініцыятывы «Байкот» скінулі з даху шматпавярховіка больш за 1000 улётак з заклікам: «Час мяняць лысую гуму. Байкот-2015».

«Белсат» зняў, як актывісты скідаюць з даху ўлёткі з заклікамі да байкоту прэзідэнцкіх «выбараў».

Акцыя прайшла каля рынка «Юбілейны» ў Берасці 3 ліпеня.

«Рэжым прызначыў на 11 кастрычніка не выбары, а дату чарговых фальсіфікацый, - заявілі «Белсату» актывісты ініцыятывы «Байкот» - таму адзіны выхад - гэта байкот гэтай смярдзючай справы. Для гэтага і была зробленая гэтая акцыя з такім заклікам. Сапраўдныя выбары ў Беларусі адбудуцца толькі тады, калі адыдзе кліка Лукашэнкі», - мяркуе актывіст.

Нагадаем, з 1996 года ніводныя выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўніца ЦВК Ярмошына (пасля выбараў 2010 года - разам з амаль дзвюма сотнямі беларускімі чыноўнікамі) з'яўляецца неўяздной у краіны Еўразвязу і ЗША.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках