29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробак кітайцаў-страйкоўцаў – 8 мільёнаў

32
Заробак кітайцаў-страйкоўцаў – 8 мільёнаў

Стала вядома, які заробак павінны былі заплаціць кітайцам-будаўнікам з Добруша.

Запазычанасць у заробку за 3 месяцы склала ад 9 да 10 тысяч юаняў, што паводле курсу Нацбанка Беларусі эквівалентна 22,3-24,8 млн беларускіх рублёў, або ў сярэднім ад 7,4 да 8,3 млн за месяц.

Пасля маршу, які будаўнікі распачалі 2 ліпеня з Добруша ў Гомель, ім выплацілі запазычанасць у поўнай суме. Цяпер яны нібыта ўсім задаволеныя, паведамілі карэспандэнту «Нашай Нівы» ўчорашнія страйкоўцы.

Учора, 2 ліпеня, кітайскія рабочыя, якія працуюць на будаўніцтве кардоннага камбіната ў Добрушы, не выйшлі на працу, яны дайшлі пешшу да Гомеля і накіроўваліся ў Менск. Але пасля шматразовых перамоваў з кітайскімі дыпламатамі селі ў аўтобусы і пагадзіліся вярнуцца ў Добруш.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках