Дацэнт Гомельскага ўніверсітэта: Палову нашых студэнтаў трэба адлічваць
25- 30.07.2015, 9:59
- 19,722
Беларускія ВНУ завяршылі кампанію па дадатковым набору студэнтаў на бюджэтныя спецыяльнасці.
Каля 350 месцаў прапанавалі 11 ВНУ краіны для тых, у каго не атрымалася стаць студэнтам у перыяд асноўнага набору. Дацэнт Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны Віктар Адзіночанка мяркуе, што недабор студэнтаў сведчаць аб крызісных праявах ў сістэме вышэйшай адукацыі, паведамляе «Радыё Рацыя».
«Я размаўляў са сваімі калегамі з іншых універсітэтаў, устаноўка такая, што ні ў якім выпадку не адлічваць, зрабіць максімум, каб студэнт вучыўся. Зараз большасць выкладчыкаў проста махнулі на гэта рукой, ну і адкрыта кажуць, што палову з нашых студэнтаў, гэта мне у дэканатах кажуць, што палову з нашых студэнтаў трэба адлічваць. Такая сітуацыя ўрэшце прывядзе, на мой погляд, да развалу адукацыі - па гэтай схеме была разваленая сярэдняя адукацыя», - распавёў ён.
Дарэчы, пакуль адны ВНУ гатовы прымаць усіх запар, у іншых студэнтамі могуць стаць толькі тыя, хто паказаў самыя высокія вынікі. Найбольш прэстыжным па-ранейшаму застаецца Белдзяржуніверсітэт.