28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзею Саўчанку прывезлі ў суд расейскага Данецка

3
Надзею Саўчанку прывезлі ў суд расейскага Данецка
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА

Украінскую лётчыцу даставілі з СІЗА №3 у Новачаркаску ў Данецкі гарадскі суд.

Надзея Саўчанка, па крымінальнай справе якой прызначаныя папярэднія слуханні, у чацвер раніцай дастаўленая ў Данецкі гарадскі суд (Растоўская вобласць), паведаміла журналістам у чацвер прэс-сакратарка гарсуда Таццяна Дзіева, паведамляе «Интерфакс-Украина».

Судовае пасяджэнне з удзелам бакоў будзе закрытым і пачнецца а 11.00. Падчас пасяджэння бакі заявяць свае хадайніцтвы. Пасля іх дазволу суд прызначыць дату разгляду справы.

Надзея Саўчанка, якая служыла ў Добраахвотніцкім батальёне «Айдар», была захопленая ў палон прарасейскімі сепаратыстамі ў Луганскай вобласці мінулым летам і перапраўлена ў Расею. Яна знаходзіцца ў расейскім СІЗА з лета 2014 года. У снежні ўкраінка абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць затрымання. 5 сакавіка адвакаты Саўчанкі паведамілі, што яна наважыла часткова прыпыніць галадоўку, пасля 82 дзён. 11 сакавіка, адвакат украінкі паведаміў, што самаадчуванне яго падабароннай пасля частковай адмовы ад галадання не палепшылася. У сваю чаргу Саўчанка прыстрашыла зноў пачаць галадоўку, калі да яе не пусцяць украінскіх лекараў.

Надзея Саўчанка абраная народным дэпутатам Украіны па спісе партыі «Бацькаўшчына». Таксама яна з'яўляецца дэпутатам ПАРЕ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках