25 красавiка 2024, Чацвер, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галандцы рыхтуюць рэферэндум аб асацыяцыі ЕЗ з Украінай

Галандцы рыхтуюць рэферэндум аб асацыяцыі ЕЗ з Украінай

У Нідэрландах група актывістаў заклікае жыхароў паставіць на рэферэндум пытанне аб ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ.

Згодна з нядаўна прынятым у краіне законам, грамадзяне могуць патрабаваць арганізацыі кансультатыўнага рэферэндуму ў дачыненні да нядаўна прынятых законаў або пагадненняў, паведамляе руская служба BBC.

Каб зрабіць гэта, актывісты павінны сабраць 10 тысяч подпісаў да 6 жніўня. Тады яны змогуць падаць папярэднюю заяўку на правядзенне рэферэндуму. Пасля таго, як заяўку прыме галандскі выбаркам, актывістам давядзецца сабраць яшчэ 300 тысяч подпісаў цягам 6 тыдняў.

Пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам Украіна падпісала ў 2014 годзе. Асацыяцыя прадугледжвае паглыбленне эканамічных стасункаў Украіны і Еўразвязу, гарманізацыю ў галіне права і стварэнне зоны свабоднага гандлю. Вярхоўная Рада Украіны і Еўрапарламент адначасова ратыфікавалі дакумент 16 верасня 2014. Ён увойдзе ў дзеянне пасля таго, як ратыфікацыйныя працэдуры завершаць усе 28 сябраў ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках