29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомае раней фота з Ластоўскім выставілі на аўкцыён

1

На беларускім інтэрнэт-аўкцыёне ay.by прадаецца фатаграфія, на якой, як сцвярджае прадавец, прысутнічае вядомы беларускі дзеяч.

Здымак зроблены ў 1917 годзе пскоўскім фатографам Анэрыкам. На ім вайсковыя чыноўнікі, чыгуначнікі і некалькі грамадзянскіх асоб стаяць пад харугвай з надпісам «Пскоў-Полацкая вайсковая чыгунка». Магчымы Ластоўскі на здымку пяты злева ў апошнім шэрагу, піша «Наша нiва» са спасылкай на прадаўца.

Здымак памерам 24х30,3 см налеплены на кардон. Уладальнік фота ацаніў яго ў 7,5 мільёна рублёў. Праўда, пакуль што максімальная стаўка складае ўсяго толькі 1,5 мільёна.

Гісторык Алесь Пашкевіч пацвердзіў, што адзін з мужчын сапраўды можа быць Ластоўскім. Параўнаўшы здымак з фотаздымкамі з выдання «Архівы БНР», гісторык прыйшоў да высновы, што хутчэй за ўсё так і ёсць.

«Я асабіста такога здымка ніколі не бачыў, таму гістарычная каштоўнасць, трэба думаць, высокая», - кажа Пашкевіч.

Нагадаем, што ў траўні на аўкцыёнах прадавалася фота іншага вядомага беларуса Яўхіма Карскага. Кошт лота дасягаў 37 мільёнаў рублёў. Такія грошы быў гатовы заплаціць пакупнік з Расеі. Праўда, раней куплі на аўкцыёне ён не здзяйсняў, магчыма, гэта быў несапраўдны карыстальнік, бо аўкцыён скончыўся тым, што лот быў зняты з таргоў прадаўцом.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках