Лукашэнка: Я проста не веру, што ў нас няма вялікіх аб'ёмаў нафты
130- 30.07.2015, 16:37
- 36,880
Дыктатар патрабуе больш актыўнай работы ў выведцы карысных выкапняў.
Аляксандр Лукашэнка 30 ліпеня прыняў з дакладам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Каўхута.
Дыктатар асаблівую ўвагу надаў здабычы нафты ў Беларусі: «Я проста не веру, што ў нас няма вялікіх аб'ёмаў нафты і што ў нашых нетрах адсутнічае прыродны газ».
Ён упэўнены, што на такіх расейскіх тэрыторыях здабываюць шмат нафты і газу, а гэта непасрэдна ўплывае на дабрабыт і ўстойлівасць эканомікі. Лукашэнка падкрэсліў, што неўзабаве пройдзе сустрэча на ўзроўні прэзідэнта, дзе абмяркуюць тэму працы з карыснымі выкапнямі ў Беларусі. «Дакладзіце пра тое, што мы маем і пра тое, што будзем мець заўтра і паслязаўтра. План дзеянняў для сур'ёзнага вывучэння нашых нетраў вы павінны пакласці мне на стол», - запатрабаваў Лукашэнка.
Ён заявіў, што асабіста будзе кантраляваць гэтыя пытанні.