Краіны АПЕК адмовіліся скарачаць здабычу нафты
3- 30.07.2015, 17:10
- 10,071
Краіны, якія ўваходзяць у нафтавай картэль АПЕК, не плануюць скарачаць здабычу нафты, нягледзячы на зніжэнне коштаў і чаканы выхад на рынак Ірана.
Пра гэта заявіў у Маскве кіраўнік АПЕК Абдала аль-Бадры, які правёў перамовы з міністрам паліва і энэргетыкі Расеі Аляксандрам Новакам.
Сярэднесутачная здабыча застанецца на ўзроўні 30 млн барэляў, як і раней, нагадаў аль-Бадры пастанову чальцоў АПЕК. "Мы не гатовыя скарачаць вытворчасць", - дадаў ён.
На ягоную думку, далейшае зніжэнне кошту сырой нафты не чакаецца. Попыт будзе расці ў гэтым і будучым годзе, мяркуе аль-Бадры.
Паводле ацэнкі Аляксандра Новака, у 2015 годзе глабальны попыт на нафту будзе расці на 1,5-1,6 млн барэляў на дзень
РФ і АПЕК чакаюць, што да 2016 года сітуацыя на сусветным рынку нафты стабілізуецца.
Аль-Бадры заявіў, што АПЕК вітае скасаванне заходніх санкцый супраць Ірана.