3 траўня 2024, Пятніца, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай стаў самай бульбяной краінай у свеце

1
Кітай стаў самай бульбяной краінай у свеце

Па зборы і спажыванні гэтай культуры Кітай выйшаў на першае месца ў свеце, хоць яшчэ адстае па ўраджайнасці.

Бульба, рыс, пшаніца і кукуруза складаюць чацвёрку асноўных прадуктаў харчавання ў свеце, паведамляе БелТА.

Паводле звестак Мінсельгаса КНР, летась плошча зямель пад бульбу склала ў Кітаі 5,57 млн га, а сабралі бульбы больш за 95 млн тон, што складае чацвёртую долю сусветнай колькасці.

Аднак на думку спецыялістаў Інстытута гародніны і кветак Кітая ўраджайнасць бульбы ў Кітаі яшчэ застаецца на параўнальна нізкім узроўні - 17,7 т га. Гэты паказчык сур'ёзна саступае развітым краінам. Міньсельгас КНР гатовы працаваць над паляпшэннем спосабаў вырошчвання бульбы і пашырэннем спажывання бульбы ў краіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках