23 красавiка 2024, aўторак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды прапанавалі тры альтэрнатывы трыбуналу ў дачыненні да «Боінга»

5
Нідэрланды прапанавалі тры альтэрнатывы трыбуналу ў дачыненні да «Боінга»

Малайзія, Нідэрланды, Аўстралія, Бельгія і Украіна абмяркоўваюць тры асноўныя альтэрнатыўныя варыянты стварэння міжнароднага трыбунала.

Прэс-сакратар МЗС Нідэрландаў распавёў агенцтву Reuters, што Малайзія, Нідэрланды, Аўстралія, Бельгія і Украіна абмяркоўваюць тры асноўныя альтэрнатыўныя варыянты стварэння міжнароднага трыбунала. Адзін з іх - арганізацыя суда на патрабаванне Генеральнай асамблеі ААН. Калі дзве траціны ўдзельнікаў міжнароднай арганізацыі прагаласуюць за гэтую пастанову, то ў Расеі не будзе магчымасці накласці вета, паведамляе РБК.

Яшчэ адзін варыянт - стварэнне трыбунала сумеснымі сіламі ўсіх пяці краін. Трэці - арганізацыя працэсу ў нацыянальным судзе адной з зацікаўленых краін. Праблема заключаецца ў тым, што суд пад эгідай ААН мог бы выдаць ордэр на затрыманне, які стане сапраўдным ва ўсіх краінах свету. Калі ж працэс арганізуе група краін і міжнародны ордэр адсутнічае, то вінаватыя могуць пазбегнуць выдачы.

Апарат прэм'ер-міністра Нідэрландаў выказаў расчараванне тым фактам, што Расея стала адзінай краінай, якая выступіла супраць стварэння міжнароднага трыбунала, паколькі «толькі такі орган забяспечыў бы расследаванню шырокую падтрымку ва ўсім свеце».

Напярэдадні Расея заблакавала рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН аб стварэнні міжнароднага трыбунала, які дазволіў бы прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катастрофе малайзійскага Boeing ва Украіне. Усяго за дакумент прагаласавалі прадстаўнікі 11 дэлегацый, а тры краіны - Кітай, Ангола і Венесуэла - устрымаліся.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках