18 красавiка 2024, Чацвер, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі канфіскавалі ў Ковелі

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі канфіскавалі ў Ковелі

Дзяржаўная фіскальная служба Украіны канфіскавала ў Валынскай вобласці 112,5 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт без акцызных марак.

Агульная сума канфіскаванага тавару - больш за 1 млн грыўняў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Галоўнай управе ГФС Валынскай вобласці.

Цыгарэты без марак акцызнага падатку вытворчасці ААТ "Данскі тытунь" (Расейская Федэрацыя), ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" (Рэспубліка Беларусь) і маркі "СONRAD", "MILES" згодна са штрых-кодам вытворчасці Індыі агульным коштам 135 тысячаў грыўняў следчыя канфіскавалі са складскіх памяшканняў у Ковелі. Тавар быў увезены ва Украіну з Малдовы.

Падчас ператрусаў праваахоўнікі канфіскавалі транспартны сродак, якім у райцэнтр на Валыні кур'ерская кампанія перавозіла фальсіфікаваны тытунёвы груз.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках