4 траўня 2024, Субота, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На плошчы Свабоды ў Менску выступалі «байцы НКВД»

81

На мерапрыемствах, прысвечаных афіцыйнаму «дню незалежнасці», былі заўважаныя людзі ў форме НКВД.

Яны бралі ўдзел у тэатралізаваным паказе, які праходзіў на плошчы Свабоды ў Менску, перадае тэлеканал «Белсат».

Нагадаем, падчас святкавання Дня Перамогі 9 траўня міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч стаяў у цёмна-сіняй гімнасцёрцы з цвёрдым каўнерыкам, партупеяй, галіфэ з бірузовымі лампасамі, запраўленымі ў боты, і сіняй фуражцы з бірузовай аблямоўкай. Форма такога ўзору была ўведзеная ў 1943 годзе для супрацоўнікаў рабоча-сялянскай міліцыі НКВД. Міністра раскрытыкавалі ў СМІ за яе выкарыстанне.

НКВД быў галоўным выканаўцам масавых палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў. Шмат грамадзян СССР, зняволеных у лагеры ГУЛАГа або асуджаных да смяротнага пакарання, было асуджана ў пазасудовым парадку адмысловымі тройкамі НКВД. Таксама НКВД быў выканаўцам дэпартацый паводле нацыянальнай прыкметы.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках