25 красавiка 2024, Чацвер, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Птушкі спынілі беларускі МАЗ на ралі «Шаўковы шлях»

4

Праз прыкры інцыдэнт экіпаж каманды «МАЗ-СПОРТаўта» змарнаваў шмат часу на трэцім этапе ралі-рэйду.

Удзельнікі ралі «Вялікі стэп - Шаўковы шлях» заехалі з Калмыкіі ў Астраханскую вобласць, паведамляе LifeNews.

А вось пілот МАЗа Сяргей Вязовіч паказаў, што гамаваць не ў ягоных правілах. Ён спыніўся на трасе толькі пасля лабавога сутыкнення.

«Адразу дзве-тры птушкі, напэўна, трапілі ў цэнтр шыбы на самым пачатку гонкі. Пайшоў дождж, вельмі быў абмежаваны агляд, шчоткі не працавалі праз тое, што шыбіна ўціснулася. Мы наважылі спыніцца. Выціснулі яе і выкінулі. Страцілі на гэтым трохі часу: пакуль знайшлі акуляры, пакуль надзелі», - кажа пілот каманды «МАЗ-СПОРТаўта».

Нягледзячы на значнае адставанне пасля ўчорашняй страты колы, Сяргей Вязовіч прыйшоў на фініш трэцім у заліку цяжкавікоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках