18 красавiка 2024, Чацвер, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Solar Impulse здзейсніў рэкордны пералёт праз Ціхі акіян і сеў на Гаваях

3
Solar Impulse здзейсніў рэкордны пералёт праз Ціхі акіян і сеў на Гаваях

Швайцарац Андрэ Боршбэрг, пілот Solar Impulse, не спаў ужо 120 гадзін.

Самалёт на сонечных батарэях, які здзяйсняе падарожжа вакол свету, прызямліўся на Гаваях, вылецеўшы з Японіі і праляцеўшы над Ціхім акіянам без пасадкі 8000 кіламетраў, перадае BBC.

Пілот Андрэ Боршбэрг мякка пасадзіў самалёт на ўзлётнай палосе аэрапорта Калаэлоа ў мястэчку Капалеі прыкладна а 6-й раніцы паводле мясцовага часу (16:00 паводле Грынвіча, 19:00 паводле Менска).

Пераадоленая самалётам адлегласць і час, праведзены ў паветры - 118 гадзін, - рэкордныя для кіраванага лятальнага апарата на сонечнай энэргіі. 18 гадзін - таксама абсалютны рэкорд для адзіночнага падарожжа, здзейсненага без запраўкі.

Андрэ Бошбэрг пабіў рэкорд амэрыканца Стыва Фосэта, які ў 2006 годзе правёў 76 гадзін у палёце на рэактыўным самалёце Virgin GlobalFlyer.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках