5 траўня 2024, Нядзеля, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС раіць у спякоту піць больш вады і адмовіцца ад алкаголю

4
МНС раіць у спякоту піць больш вады і адмовіцца ад алкаголю

Заўтра на большай частцы тэрыторыі Беларусі тэмпература паветра дасягне 30-32 градусаў цяпла.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ўстановы. У сувязі з гэтым у МНС раяць не знаходзіцца доўга пад прамым праменнем сонца ў спякоту, калі ж гэта непазбежна, то абараняць галаву капялюшамі ды парасонамі.

Сонца найбольш актыўнае з 12.00 да 16.00. У гэты час пажадана абараняць ўсе ўчасткі цела ад трапляння сонечных прамянёў з дапамогай адзення і сонцаахоўных крэмаў.

"Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку або звядзіце яе выкарыстанне да мінімуму. Скура ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, тым самым зніжаючы тэмпературу цела. Заштукоўванне сітавін можа прычыніцца да перагрэву арганізма. Акрамя таго, не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за 25 градусаў", - параілі ва ўстанове.

Таксама трэба старацца захоўваць эмацыянальны спакой, бо ўсялякае пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку цеплавога або сонечнага ўдару.

Акрамя таго, у спякоту рэкамендуецца ўжываць як мага больш вадкасці (астуджаная вада, мінеральная вада), адмовіцца ад алкагольных напояў. У МНС таксама параілі не купляць прадукты з рук, бо падчас знаходжання прадуктаў на сонцы бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, а гэта можа прычыніцца да цяжкіх атручванняў.

У такое надвор'е пажадана адмовіцца ад працяглых паездак на аўтамабілі. Калі такой магчымасці няма, трэба быць максімальна ўважлівымі на дарозе. У спякоту можа пагоршыцца самаадчуванне, праз што рассейваецца ўвага і зніжаецца рэакцыя. Нельга пакідаць дзяцей у салоне спыненых аўтамабіля нават на непрацяглы час.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках