28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя «парламента» Беларусі возьме ўдзел у сесіі ПА АБСЕ

1
Дэлегацыя «парламента» Беларусі возьме ўдзел у сесіі ПА АБСЕ

Штогадовая сесія завершыцца 9 ліпеня выбарамі старшыні ПА АБСЕ, яго намеснікаў, іншых службовых асоб Парламенцкай асамблеі.

5-9 ліпеня «парламенцкая» дэлегацыя Беларусі возьме ўдзел у 24-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (ПА АБСЕ), якая пройдзе ў Хельсінкі, паведамілі БелТА ў прэс-службе «палаты прадстаўнікоў».

Беларускую афіцыйную дэлегацыю ўзначаліць намеснік старшыні «палаты прадстаўнікоў» Віктар Гумінскі. У склад дэлегацыі таксама ўвойдуць старшыня пастаяннай камісіі «савета рэспублікі» ў міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько і сябра пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» у міжнародных справах Валянціна Лявоненка.

На абмеркаванне «парламентарыяў» прапанаваны тры рэзалюцыі агульных камітэтаў ПА АБСЕ і 15 дадатковых рэзалюцый, у тым ліку ў пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі, забеспячэння гендэрнай роўнасці, рэалізацыі дзяржавамі АБСЕ сумесных захадаў у недапушчэнні праяў неанацызму.

Запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч прадстаўнікоў Беларусі з кіраўнікамі і сябрамі іншых дэлегацый і іншымі афіцыйнымі асобамі.

Нагадаем, што беларускі «парламент» не прызнаны легітымным у Еўропе і ЗША.

З 1996 года ніводныя выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыі вынікаў выбараў кіраўнік ЦВК Ярмошына разам з амаль дзвюма сотнямі беларускімі чыноўнікамі з'яўляецца неўяздной у краіны Еўразвязу і ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках