20 красавiка 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы ў Ерэване выставілі ўладам ультыматум

9

Дэманстранты патрабуюць ануляваць пастанову аб павышэнні энэргатарыфаў, перагледзець іх у бок зніжэння.

Пратэстоўцы супраць павышэння энэргатарыфаў у Арменіі выставілі ўльтыматум уладам рэспублікі і не збіраюцца пакідаць праспект Баграмяна, паведамляе korrespondent.net.

"Калі да 21.00 наступнага панядзелка хоць адно з нашых патрабаванняў не будзе выкананае, то мы пачнём ажыццяўленне нашых дзеянняў пад назвай "крок наперад": кожны дзень мы на крок будзем набліжаць нашы барыкады да рэзідэнцыі прэзідэнта", - заявіў на мітынгу прадстаўнік дэманстрантаў Давід Санасаран.

Ён нагадаў, што дэманстранты патрабуюць ануляваць пастанову аб павышэнні энэргатарыфаў, перагледзець іх у бок зніжэння, а таксама прыцягнуць да адказнасці паліцэйскіх, якія ўжылі гвалт падчас разгону дэманстрацыі раніцай 23 чэрвеня.

У суботу, 27 чэрвеня, дэманстранты заявілі, што не маюць намеру разыходзіцца, нягледзячы на абяцанне, што ўрад Арменіі возьме на сябе аплату электраэнэргіі да заканчэння праверкі пастаўшчыка энэргіі.

Бестэрміновая акцыя пратэсту супраць падвышэння тарыфаў на электраэнэргію пачалася ў сталіцы Арменіі ў сярэдзіне чэрвеня. 23 чэрвеня ўлада наважылася на зачыстку пратэсту і разагнала мітынгоўцаў вадамётамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках