24 красавiка 2024, Серада, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку высяляюць прытулак для сабак: пачаўся збор сродкаў

11
У Полацку высяляюць прытулак для сабак: пачаўся збор сродкаў

Прытулак для бяздомных сабак «Шанец» у Полацку знаходзіцца пад пагрозай высялення.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе прытулку.

Тэрыторыю, на якой размешчаная самая вялікая ператрымка сабак Полацка і Наваполацка, выкупіў новы ўласнік. «Шанец» заўсёды плаціў арэндную плату за будынак і частку зямлі. Новы гаспадар хоча, каб прытулак выкупіў у яго гэта будынак і ўчастак зямлі. Кошт пытання - 75 мільёнаў беларускіх рублёў.

«На сённяшні дзень на тэрыторыі ўтрымліваюцца 102 сабакі і шчанюкі - усе яны былыя беспрытульнікі, а цяпер - падапечныя шанцу, усе прышчэпленыя і стэрылізаваныя жывёлы. Паводле афіцыйных справаздачаў дзяржаўнай службы - за 2 квартал гэтага года з вуліц у прытулак забралі 89 сабак і шчанюкоў. Практычна палова сабак на тэрыторыі - гэта сабакі-інваліды, узроставыя і сацыяльна неадаптаваныя, перспектыва іх жыцця - гэта жыццё ў прытулку з мінімальным шанцам знайсці сваю сям'ю. Тым не менш, усе яны каханыя, аблашчаныя і не абдзелены ўвагай, і дзесьці нават больш, чым паўнавартасныя сабакі», - гаворыцца ў паведамленні.

«Кошт жыцця гэтай сотні сабак, і сабак, якіх мы маглі б яшчэ выратаваць - 75 мільёнаў беларускіх рублёў.

Мы збіраем грошы па макулінках, мы ўкладваем свае асабістыя зберажэнні, мы просім дапамогі ва ўсіх сваякоў, сяброў і знаёмых. Людзі ставяцца па рознаму да нашай просьбы - хтосьці галосіць і спачувае, хтосьці круціць пальцам ля скроні, нехта дапамагае чым можа.

Да 29 ліпеня нам трэба сабраць патрэбную суму, у гэтых сабак няма іншага выйсця, і няма іншых людзей, хто б ім дапамог», - адзначылі ў прытулку.

Рэквізіты для пералічэння сродкаў можна даведацца на старонцы прытулку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках