28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іларыёнаў: Пуцін забарыкадаваў выхад з тупіка, у які сам сябе загнаў

24
Іларыёнаў: Пуцін забарыкадаваў выхад з тупіка, у які сам сябе загнаў
Андрэй Іларыёнаў
ФОТА: RFE / RL

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін канчаткова вырашыў забарыкадаваць усе магчымыя шляхі адыходу з той сітуацыі, у якую ён загнаў сябе і Расею.

А шантаж ядзернай зброяй дзеля падпісання другога пакета пагадненняў у Менску вымусіў Захад вырашыцца на канфрантацыю, якая будзе мець самыя згубныя наступствы для Расеі.

Пра гэта ў інтэрв'ю "Обозревателю" распавёў былы дарадца Пуціна, прэзідэнт Інстытута эканамічнага аналізу, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Катона Андрэй Іларыёнаў.

Так, на ягоную думку, толькі ядзерным шантажом Пуцін прымусіў канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель разам з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам прыляцець у Менск у лютым і паставіць подпісы пад новымі пагадненнямі. І такім чынам,са слоў Іларыёнава, "легалізаваць ліквідацыю суверэнітэту Украіны над украіна-расейскай мяжой на ўсходнім Данбасе".

Былы дарадца прэзідэнта РФ мяркуе, што Крэмль, пераканаўшыся ў эфектыўнасці ядзернага шантажу, можа звярнуцца да яго зноў. Але цяпер Захад ужо наважыўся на канфрантацыю з Расеяй, якую ў Крамлі ўспрымаюць, як тупіковую сітуацыю, не бачачы ніякіх выхадаў.

"Пуцін як заўгодна доўга можа прадстаўляць сабе гэтую сітуацыю ў выглядзе тупіка, у які яго нібыта загналі. На самай справе ў гэты тупік яго загнаў не Захад, ён сам у яго забраўся. Больш за тое - працягвае забірацца ўсё далей і далей. А ўсе магчымыя выхады з гэтага тупіка ён старанна барыкадуе", - сцвярджае экспэрт.

Пры гэтым, улічваючы наяўнасць у Расеі ядзернай зброі і 700-тысячнае войска, гэта прымушае мільёны людзей ва ўсім свеце баяцца дзеянняў Крамля.

"У гэтым трагедыя цяперашняй сітуацыі, таму што сотні мільёнаў людзей напрамую залежаць ад Пуціна. Іх жыцці, здароўе і дабрабыт сапраўды залежаць ад пастановы аднаго чалавека. Але праблема заключаецца ў тым, што ў сучасным свеце звычайныя грамадзяне, экспэртная супольнасць і лідары Заходніх краін не ведаюць, як дзейнічаць у гэтай сітуацыі", - мяркуе Андрэй Іларыёнаў.

Пры гэтым адзіным выхадам з гэтай сітуацыі, на думку экспэрта, можа стаць толькі працяг канфрантацыі, якая хоць і прыносіць вынікі, але ў працяглай перспектыве і не заўсёды паспяховыя. Фактычна Захад і Расея зноў знаходзіцца ў межах Халоднай вайны, якая можа прыняць і іншыя, больш гарачыя формы.

"Гэты працэс не паддаецца лёгкаму і простаму прагназаванню. Гэта азначае, што ў гэтай вайне будуць яшчэ розныя этапы. Але пасля яе завяршэння Украіна верне кантроль над сваімі акупаванымі тэрыторыямі. І я моцна баюся, што для Расеі гэта будуць не адзіныя геапалітычныя наступствы завяршэння гэтай канфрантацыі", - рэзюмуе Андрэй Іларыёнаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках