29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Славакія плануюць павялічыць рэверс газу

Украіна і Славакія плануюць павялічыць рэверс газу

Украінскія і славацкія аператары газатранспартных сістэм абмеркавалі пытанне павелічэння паставак газу з Еўропы.

Нарада праходзіла на базе кампрэсарнай станцыі Велкі Капушаны (Славакія), паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на прэс-службу ПАТ «Укртрансгаз».

«Паводле аператыўнай інфармацыі Цэнтральнага дыспетчарскага дэпартамента, на раніцу (3 ліпеня. - рэд.), прыродны газ для патрэбаў айчынных спажыўцоў імпартуецца па славацкаму газатранспартнаму калідору ў рэжыме 13,6 мільёна кубаметраў у дзень», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, з 1 ліпеня пастаўкі расейскага газу ў адрас НАК «Нафтагаз Украіны» спынілася праз адсутнасць перадаплаты за ліпень.

9 чэрвеня стала вядома, што разліковы кошт газу расейскага манапаліста «Газпрам» для НАК «Нафтагаз Украіны» без зніжкі за кошт пошліны складае для III квартала 2015 - $287,15 за тыс. куб. м, для IV - $262,5 за тыс. куб. м.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках