23 красавiка 2024, aўторак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Exit poll: Грэцыя сказала «не» крэдыторам

58

Паводле звестак трох апытанняў, вынікам рэферэндуму ў Грэцыі аб умовах пагаднення з крэдыторамі стаў адказ «не».

Пра гэта паведамляе «Украинская правда» са спасылкай на АР.

Урад прапаноўваў грамадзянам адказаць «не» ці «так» на пытанне, ці варта прыняць праект пагаднення, прадстаўлены Еўракамісіяй, ЕЦБ і МВФ 25 чэрвеня.

Эксперты адзначаюць, што сёння быў той рэдкі выпадак, калі адказ «не» ў бюлетэнях ішоў спачатку, а потым адказ «так».

Адмова ад эканамічнай праграмы ЕЗ можа прывесці да выхаду Грэцыі з еўразоны. Першыя афіцыйныя вынікі выбараў будуць агучаныя праз некалькі гадзін.

Галасаванне на рэферэндуме ў Грэцыі пачалося 5 ліпеня а 7:00 раніцы паводле мясцовага часу.

Нагадаем, рэферэндум быў нечакана прызначаны прэм'ерам Грэцыі Алексісам Цыпрасам у мінулую суботу, 27 чэрвеня, пасля беспаспяховых перамоваў з Еўрагрупай. Эксперты выказалі сумнеў у аб'ектыўнасці рэферэндуму, які праводзіцца ў такія кароткія тэрміны.

Напярэдадні рэферэндуму грэцкія ўлады, якія актыўна агітавалі грамадзян галасаваць «супраць» прапаноў крэдытораў, у якасці кампенсацыі за закрыццё банкаў і абмежаванні зняцця наяўных грошай на тэрыторыі Грэцыі зрабілі бясплатным праезд у гарадскім транспарце, а таксама ўвялі 50% зніжку для праезду на чыгуначных цягніках для суддзяў, якія прыцягнутыя да працы выбарчых камісій.

REUTERS
Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках