25 красавiка 2024, Чацвер, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беразе ракі Вілейкі праходзяць рыцарскія баі

9

Прадстаўнікі розных рыцарскіх клубаў з'ехаліся ў гэтыя дні на фестываль «Гонар Продкаў 2015» у Вілейку.

Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, побытам насельніцтва ВКЛ і яго суседзяў, убачыць рэканструкцыі бітваў і турніраў, паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях і забавах, паслухаць этнічную музыку. Адно з самых захапляльных відовішчаў рыцарскага фэсту - гэта бугурты, масавыя баі рыцараў «сценка на сценку».

«Белсат» пагутарыў з некаторымі з шляхетных рыцараў.

Вадзім. Каваль з Віцебска. Займаецца рамяством з 14 гадоў. На кожны фестываль прыязджае за эмоцыямі і новымі знаёмствамі.

Сяргей. Гістарычнае імя Важдай. Сам з Баранавічаў. Прэзентуе клуб «Шляхецкая застава». У рыцарстве 3 гады, будзе першы раз ўдзельнічаць у першым масавым бугурце. Рыцарства - гэта ягоная мара.

Ілля з Менска. Клуб «Белы ліс». Спачатку проста ездзіў па фестывалях. А пасля запрасілі ў клуб. Пасля трох масавых бугуртаў стаміўся, але вясёлы.

Павелз Мінска . Клуб «Белы тур» (адзін з лепшых у бугурце - аўт). У рыцарстве з 2004 года. Рыцарства для Паўла - гэта ягонае жыццё. Адразу пасля бугурты кажа, што бітва - гэта самае цікавае, чым яны тут займаюцца.

Слава з Барысава. Але ваюе за клуб «Белы тур». У клубе - паўтара года. Рыцарства для яго - гэта, перш за ўсё, бой. Бугурт - гэта лепшы спосаб выліць вонкі ўсё тое, што нельга зрабіць у звычайным жыцці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках