29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр фінансаў Грэцыі падаў у адстаўку

2
Міністр фінансаў Грэцыі падаў у адстаўку
ЯНІС ВАРУФАКІС
ФОТА: REUTERS

Яніс Варуфакіс заявіў, што сыходзіць у адстаўку для палягчэння працэсу перамоваў уладаў Грэцыі з міжнароднымі крэдыторам.

Заяву аб адстаўцы прыводзіць агенцтва ANA MPA.

«Пасля абвяшчэння вынікаў рэферэндуму мне стала вядома, што ўдзельнікі Еўрагрупы і іншыя партнёры ўважаюць, што мая адсутнасць на перамовах дапамагла б дасягнуць пагаднення. З гэтай нагоды я сыходжу з Міністэрства фінансаў», - заявіў Яніс Варуфакіс.

Раней, 5 ліпеня ў Грэцыі адбыўся рэферэндум. Жыхары краіны прагаласавалі супраць падпісання пагаднення аб выдаванні фінансавай дапамогі Грэцыі міжнароднымі крэдыторамі. Так, супраць выказаліся 61,31% грэкаў. «За» падпісанне аддалі галасы 38,69% насельніцтва краіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках