28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў звольніў усіх супрацоўнікаў ДАІ Данецкай вобласці

Авакаў звольніў усіх супрацоўнікаў ДАІ Данецкай вобласці
АРСЕН АВАКАЎ
ФОТА: REUTERS

З 7 ліпеня 625 супрацоўнікаў дэпартамента ДАІ Данецкай вобласці вызваленыя ад пасад і выведзеныя са штата для правядзення атэстацыі.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў аб падпісанні ўказа аб звальненні ўсіх 625 супрацоўнікаў упраўлення ДАІ ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобласці. Пра гэта кіраўнік МУС паведаміў у Facebook.

«На гэты раз - Данецкая вобласць. Марыупаль. Загадам міністра супрацоўнікі дэпартамента ДАІ Данецкай вобласці вызваленыя ад пасад і выведзеныя за штат для правядзення атэстацыі. Усе 625 чалавек. З 7 ліпеня», - гаворыцца ў паведамленні.

З ягоных слоў, начальніка ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобласці Вячаслава Аброськіна, які, як адзначыў міністр, з'яўляецца адным з ініцыятараў гэтага працэсу ачысткі, чакае вялікая праца, высокай інтэнсіўнасці і адказнасці. «Атэстацыя, улічваючы ступень напружанасці ў вобласці, будзе праходзіць фарсавана, але старанна і з удзелам паліграфолагаў і спецыялістаў з Кіева», - адзначыў Авакаў.

З ягоных слоў, ён разлічвае на тое, што ўсе хабарнікі, латэнтныя ворагі Украіны, якія хаваюцца ад службы ў цяжкі час - будуць паводле вынікаў атэстацыі звольненыя. «Паводле вынікаў першай атэстацыі сумленныя працаўнікі - будуць служыць і рыхтавацца да тэстаў і іспытаў у новы паліцэйскі патруль», - падсумаваў кіраўнік МУС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках