19 красавiка 2024, Пятніца, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіча прапануюць вылучыць на Шнобелеўскую прэмію

44
Мясніковіча прапануюць вылучыць на Шнобелеўскую прэмію
МІХАІЛ МЯСНІКОВІЧ
ФОТА: BYMEDIA.NET

Практыка дадатковага збірання ПДВ пры аплаце карткай у інтэрнэце смела можа прэтэндаваць на Шнобелеўскую прэмію.

30 чэрвеня старшыня «савета рэспублікі» і ў сумяшчальніцтве адзін з архітэктараў беларускага эканамічнага цуда-юда Міхаіл Мясніковіч прапанаваў спаганяць ПДВ за пасылкі, якія прыходзяць да беларусаў з-за мяжы. А ўжо 2 ліпеня Нацбанк разаслаў усім банкам даручэнне прапрацаваць адпаведнае пытанне, піша экспэрт «Ліберальнага клуба» Аляксандр Філіпаў на сайце «Беларускія навіны».

Дзіўна чуць такія эканамічныя ідэі ад доктара эканамічных навук Мясніковіча. Нагадаем, што дагэтуль толькі расейскі ВАК пазбаўляў чыноўнікаў навуковых ступеняў і званняў.

Таксама здзіўляе, што, на думку кіраўніка верхняй палаты «парламента», «Белпошта» не мае даходу ад апрацоўкі пасылак з-за мяжы. Няўжо пошта нашай краіны з'яўляецца адзіным аператарам у свеце, якія працуе на дабрачынных пачатках? Калі гэта раптам і праўда так, то прэтэнзіі варта было б прад'явіць да якасці кіраўніцкай дзейнасці самога Міхаіла Мясніковіча на пасадзе прэм'ер-міністра.

Калі ж пошта выступае каналам увозу тавараў для наступнага камерцыйнага выкарыстання без выплаты мытных пошлін, то прэтэнзіі лагічней было б адрасаваць не невінаватым фізічным асобам, а мытным органам.

Здзіўляе і неразуменне доктара эканамічных навук, што далёка не кожная пасылка з'яўляецца прададзеным таварам. Яна цалкам можа быць, напрыклад, падарункам.

Калі вярнуцца да беларускіх навацый, то сама практыка дадатковага збірання ПДВ пры аплаце карткай у інтэрнэце смела можа прэтэндаваць на Шнобелеўскую прэмію.

Сам механізм абсалютна незразумелы. Што рабіць, калі пастаўшчык не вышле тавар і верне грошы? Ці мае права ўлады краіны-адпраўніка заявіць свае прэтэнзіі на ПДВ на тавары, вырабленыя і фактычна прададзеныя на іх тэрыторыі? Што рабіць з дамовамі аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання? Як ініцыятыва суадносіцца з інтэграцыйнымі праектамі ў рамках ЕАЭС?

Можа, пара заняцца рынкавым развіццём беларускай лёгкай прамысловасці і рэформамі ў эканоміцы, а не спрабаваць абмежаваць пасылкі з кітайскіх інтэрнэт-крам?

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках