28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ляціць у Уфу на саміт ШАС

26
Лукашэнка ляціць у Уфу на саміт ШАС
Фота: Frank Schwichtenberg

Дыктатар плануе ўзяць удзел у самітах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і краін БРІКС, якія пройдуць 7-8 ліпеня ў Уфе (Расея).

«Прэзідэнт Беларусі разам з дэлегацыяй будзе на мерапрыемствах у Уфе, - паведаміла БелаПАН ягоная прэс-сакратарка Наталля Эйсмант. - Пакуль праграма ўсё яшчэ ўдакладняецца. Час знаходжання і прылёту залежыць ад таго, якой будзе праграма. Мерапрыемствы вялікія, будзе шмат дэлегацый, таму і ў праграме ёсць самыя розныя варыянты. Гэта ўсё яшчэ цяпер у працэсе прапрацоўкі».

Беларусь на саміце спадзяецца атрымаць статус назіральніка ў ШАС - пра гэта, нагадаем, паведаміў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей 8 чэрвеня ў Маскве на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў сустрэчы са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым.

«Беларусь ужо цягам пяці гадоў мае статус партнёра па дыялогу з ШАС. Мы зацікаўленыя ў тым, каб удзел Беларусі быў забяспечана ў арганізацыі на больш высокім узроўні. Таму мы спадзяемся, што нам удасца ў найбліжэйшы час забяспечыць прыняцце палітычнай пастановы аб павышэнні статусу Беларусі ў ШАС да назіральніка і завяршыць патрэбныя прававыя фармальнасці», - сказаў Макей.

ШАС - рэгіянальная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе Кітаем, Расеяй, Казахстанам, Таджыкістанам, Кыргызстанам і Узбекістанам. За выключэннем Узбекістана ўсе гэтыя краіны з'яўляліся ўдзельніцамі «Шанхайскай пяцёркі», заснаванай у выніку падпісання ў 1996-1997 гадах пагадненняў аб умацаванні даверу ў вайсковай вобласці і аб узаемным скарачэнні ўзброеных сіл у раёне мяжы.

БРІКС - група з пяці буйных краін, што хутка развіваюцца: Бразілія, Расея, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Практычнае ўзаемадзеянне ў рамках БРІКС пачалося ў верасні 2006 года, калі на ініцыятыву прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна «на палях» сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку адбылася першая сустрэча кіраўнікоў замежнапалітычных устаноў у гэтым фармаце. Яе вынікам стала пацверджанне ўдзельнікамі зацікаўленасці ў развіцці шматпланавага чатырохбаковага супрацоўніцтва для фармавання шматпалярнага свету.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках