19 красавiка 2024, Пятніца, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Марыупалі прагрымеў выбух: ёсць параненыя

У Марыупалі прагрымеў выбух: ёсць параненыя
ФОТА: 057.UA

У лякарню з раненнямі трапілі двое мясцовых хлопцаў.

У Марыупалі на вуліцы Кіеўскай (Арджанікідзаўскі раён) у жылым сектары ў панядзелак, 6 ліпеня, а паўночы выбухнула граната, паведамляе прэс-служба міліцыі Данецкай вобласці.

У выніку выбуху параненыя двое мясцовых хлопцаў - 1992 і 1993 гадоў нараджэння. Іх даставілі ў гарадскую бальніцу, піша korrespondent.net.

На месцы здарэння міліцыянты выявілі і канфіскавалі металічны фрагмент. Акрамя таго, была выяўленая варонка ад выбуху і сляды бурага колеру.

Факт кваліфікаваны паводле артыкула «Замах на наўмыснае забойства» Крымінальнага кодэкса Украіны. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках