27 красавiка 2024, Субота, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свінні былі рухавіком эвалюцыі чалавечага нюху

3
Свінні былі рухавіком эвалюцыі чалавечага нюху

Пачуццё нюху сучасных людзей змянілася падчас эвалюцыі - дзякуючы прыручэнню свіней.

Да такой высновы прыйшлі навукоўцы, якія адкрылі генетычную мутацыю, што не давала многім людзям адчуваць непрыемны пах свініны. Даследаванне на гэтую тэму прэзентаванае ў часопісе Chemical Senses, а коратка пра яго паведамляецца ў прэс-рэлізе Манчэстэрскага ўніверсітэта, піша Lenta.ru.

Даследнікі правялі аналіз геномаў 2224 чалавек з 45 рэгіёнаў планеты. Высветлілася, што нюхальных рэцэптар OR7D4 звычайна сустракаецца ў афрыканцаў. Менавіта OR7D4 дазваляе чалавеку адчуць пах андрасценона - ферамон, які выпрацоўваюць кабаны і кныры. Людзям ён не смакуе і псуе смак свініны.

Высветлілася, што ў жыхароў Еўропы і Азіі прысутнічаюць іншыя варыянты гена OR7D4: насельнікі Еўразіі альбо наогул не адчуваюць пах андрасценона, альбо ён здаецца ім прыемным. Навукоўцы мяркуюць, што гэтыя варыянты занялі пераважныя пазіцыі пасля міграцыі старажытных людзей з Афрыкі. Часцей за ўсё гэтыя варыянты сустракаюцца ў Азіі - менавіта там упершыню прыручылі свіней. Такім чынам, змены ў ДНК дазволілі старажытным людзям есці свініну, не адчуваючы агіды да гэтага мяса і, такім чынам, спрыялі іх выжыванню.

Нарэшце, даследчыкі паспрабавалі зразумець, як пах свініны ўспрымалі вымерлыя прадстаўнікі роду Homo, чый геном быў нядаўна расшыфраваны - неандэртальцы і дзянісаўскія людзі. Яны высветлілі, што для неандэртальцаў пах андрасценона быў непрыемным. Дзянісаўцы ж валодалі рэцэптарам OR7D4 з настолькі ўнікальнай структурай, што немагчыма дакладна сказаць, як яны ўспрымалі пахі.

Цяпер навукоўцы працуюць з яшчэ 30 нюхальнымі рэцэптарамі чалавека, спрабуючы зразумець, як старажытныя гамініды ўспрымалі розныя пахі. На думку аднаго з аўтараў даследавання Мэцью Коба (Matthrew Cobb), эвалюцыю нюху ў продкаў чалавека вызначалі перамены ў складзе жывёл, на якіх тыя палявалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках