28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчына, якую шукалі за крадзеж $10 тысяч, здалася міліцыі праз тры гады

17
Дзяўчына, якую шукалі за крадзеж $10 тысяч, здалася міліцыі праз тры гады

Дзяўчына, якую шукалі тры гады ў падазрэнні ў буйным крадзяжы, з чыстасардэчным прызнаннем прыйшла ў Партызанскі РУУС Менска.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

У крымінальную гісторыю гэтая мянчанка, тады яшчэ 15-гадовая, увязалася ў ліпені 2012 года, пазнаёміўшыся з двума хлопцамі з Расеі. Паводле звестак міліцыі, яна скрала ў іх $10 тыс., пасля чаго хавалася ад праваахоўнікаў. Усе тры гады дзяўчына мяняла месца жыхарства па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Са знаёмымі і сваякамі стасункі прыпыніла, задавальняючыся стасункамі з выпадковымі кампаніямі.

Калі ж такое жыццё ёй надакучыла, яна з чыстасардэчным прызнаннем прыйшла ў РУУС. Падазраваная патлумачыла, што прыйшла ў міліцыю праз жаданне вярнуцца да нармальнага ладу жыцця. У дачыненні да дзяўчыны распачатая крымінальная справа паводле арт. 205 КК. Ёй пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках