28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Ерэвана пагражае дэманстрантам ужываннем сілы

5
Паліцыя Ерэвана пагражае дэманстрантам ужываннем сілы

Пратэстантам далі час да 12:30.

Паліцыя Арменіі распаўсюдзіла заяву, у якой абвясціла аб намеры «сёння аднавіць рух на праспекце Баграмяна, парушаны цягам двух тыдняў, у тым ліку праз адабранне з тэрыторыі прадметаў, якія перашкаджаюць руху». Пра гэта паведамляе армянская служба «Радыё Свабода».

Паводле паведамлення пратэстоўцам далі час да 12:30 (11:30 па Менску), у адваротным выпадку паліцыя «прыменіць свае паўнамоцтвы». «Паліцыя ў чарговы і апошні раз прапануе ўдзельнікам і арганізатарам акцыі сёння да 12:30 вызваліць праспект Баграмяна. У адваротным выпадку, пачынаючы з 12:30, паліцыя зробіць гэта сама, ужыўшы свае паўнамоцтвы», - гаворыцца ў заяве.

Паліцыя таксама заяўляе, што вышэйзгаданыя дзеянні не накіраваны на спыненне акцыі, калі яна будзе працягнутая на праспекце Баграмяна не на праезжай частцы і не будзе перашкаджаць руху.

Раней удзельнікі акцый супраць падвышэння тарыфаў за электраэнэргію ў Ерэване прыгразілі прасунуць барыкады наперад да прэзідэнцкага палаца 6 ліпеня, калі ніводнае з іх патрабаванняў улады не выканаюць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках