18 красавiка 2024, Чацвер, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі просяць не закрываць рынкі на «Экспабеле» да 2 лістапада

15
Прадпрымальнікі просяць не закрываць рынкі на «Экспабеле» да 2 лістапада
Фота: onliner.by

Грамадскае аб'яднанне «Перспектыва» просіць Лукашэнку прадухіліць закрыццё будаўнічага і аўтамабільнага рынкаў на сталічным «Экспабеле».

Пра гэта сябры арганізацыі пішуць у звароце, накіраваным 6 ліпеня ў Адміністрацыю прэзідэнта, паведаміў БелаПАН старшыня аб'яднання Анатоль Шумчанка.

«Пасля вашага візіту на рынак «Экспабел» (17 сакавіка 2015) кіраўніцтвам рынку праз ўзгадненне з мясцовымі ўладамі (Менаблвыканкамам) распачатыя дзеянні, якія - пры іх правядзенні найбліжэйшым часам - могуць прывесці да скарачэння больш чым 500 працоўных месцаў на будаўнічым і аўтамабільным рынках, банкруцтва большасці прадпрымальнікаў», - гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, кіраўніцтва «Экспабела» мае намер да 1 жніўня ліквідаваць будаўнічы і аўтамабільны рынкі, размешчаныя на тэрыторыі гандлёвага цэнтра каля Менскай кальцавой аўтадарогі. Такая пастанова аргументуецца тым, што на месцы рынкаў будзе пракладзеная дарога. Прадпрымальнікам, якія працуюць там, прапанавалі за ўласны кошт абсталяваць новую гандлёвую пляцоўку за гіпермаркетам Bigzz і пераехаць туды да 15 ліпеня, аднак яны з такімі ўмовамі не згодныя. Некалькі дзясяткаў прадпрымальнікаў 24 чэрвеня правялі агульны сход, а таксама сустрэчу з дырэктарам «Экспабела» Пятром Сінкевічам, дзе выклалі сваю пазіцыю.

У звароце да Лукашэнкі прадпрымальнікі называюць «шэраг істотных перашкод таму, каб яны не толькі не страцілі ніводнага працоўнага дня ў працэсе аўральнага пераезду, але і наогул змаглі прадоўжыць працу на рынку».

У ліку такіх перашкод - адсутнасць у прадпрымальнікаў свабодных грашовых сродкаў на расходы па пераезду і закупцы павільёнаў коштам ад 10 да 15 тысяч даляраў; непадрыхтаваная пляцоўка (падводзіцца асфальтаваная дарога, але адсутнічае інфраструктура); тэрміны вырабу новых павільёнаў (да двух месяцаў) і іншыя.

Акрамя гэтага, заяўляюць аўтары звароту, можа адбыцца «поўны зрыў сезону для будаўнічых і аўтамабільных тавараў, які доўжыцца з красавіка да лістапада і на які прыпадае да 2/3 гадавых продажаў, на фоне зніжэння прыбытку ў 2015 годзе ў параўнанні з 2014-м на 50-70% у большасці таварных груп».

У звароце да Лукашэнкі прадпрымальнікі прапануюць дазволіць гандаль будаўнічымі матэрыяламі і аўтатаварамі да 1 лістапада 2015 года.

«Мяркуем, што ў варунках крызісу першачарговымі задачамі з'яўляюцца: захаванне працоўных месцаў, захаванне параметраў бюджэту на аснове выплаты падаткаў, якую гарантуюць прадпрымальнікі. Усё гэта магчыма выканаць на прыкладзе асобнага будаўнічага рынку ў выпадку ўліку інтарэсаў малога бізнэсу. Мы не ўважаем, што просім празмерна і нечага невыканальнага. Мы хочам быць пачутымі: пакінуць нас да 1 лістапада 2015 г на ранейшых працоўных месцах. РГА «Перспектыва» спадзяецца, што палітыка прэзідэнта дапаможа простым людзям у іх барацьбе за справядлівасць здабыць упэўненасць і веру ў дзяржаўнасць і чысціню ўлады», - рэзюмуецца ў звароце.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках