28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Шульц: Санкцыі ў дачыненні да Расеі могуць захавацца і ў 2016 годзе

2
Марцін Шульц: Санкцыі ў дачыненні да Расеі могуць захавацца і ў 2016 годзе

Аднак калі Расея пачне рабіць крокі да супрацоўніцтва - усё можа змяніцца ўжо на наступны дзень.

Пра гэта ў інтэрв'ю выданню "Еўрапейская праўда" 3 ліпеня заявіў прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц.

"Дзяржавы – чальцы ЕЗ гатовыя захоўваць санкцыі. І маё чаканне, што ў 2016 годзе, калі не будзе істотных зменаў, пазіцыі дзяржаў - чальцоў ЕЗ застануцца нязменнымі і санкцыі зноў будуць падоўжаныя", - сказаў палітык.

Шульц адзначыў, што не можа выключыць нязгоды паміж краінамі ЕЗ у пытанні санкцый. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўважае за сваю ролю зрабіць усё магчымае, каб пазбегнуць гэтага і дапамагчы захаваць адзінства Еўразвязу.

"У выпадку, калі Расея наважыць змяніць сваю стратэгію, калі яна пачне рабіць крокі да супрацоўніцтва і, прынамсі, рыхтавацца да выканання Менскіх дамоўленасцей - усё можа змяніцца ўжо на наступны дзень. Але калі зрухаў не будзе - усе чальцы ЕЗ будуць прытрымлівацца цяперашняй лініі", - адзначыў Шульц.

На думку палітыка, пасля сканчэння дзеяння Менскага пагаднення лідарам дзяржаў ЕЗ Ангеле Мэркель, Франсуа Аланду і Пятру Парашэнка будзе неабходна правесці перамовы, каб знайсці працяг Менскіх дамоўленасцей. Шульц адзначыў, што мэтай гэтага працягу павінны быць спыненне агню і стварэнне ўмоў для эканамічнага росту ва Украіне.

Пасля анэксіі Крыма РФ і пачатку баявых дзеянняў на Данбасе вясной 2014 ЕЗ у некалькі этапаў увёў эканамічныя санкцыі супраць Расеі. 22 чэрвеня 2015 года Рада ЕЗ да канца года падоўжыла тэрмін дзеяння абмежавальных захадаў супраць РФ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках