28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзялянка для лецішча плошчай 2,5 соткі падаражэла ў 13 разоў

Дзялянка для лецішча плошчай 2,5 соткі падаражэла ў 13 разоў
ФОТА: ONLINER.BY

Сёння ў Менскім райвыканкаме адбыўся першы аўкцыён у продажы ў прыватную ўласнасць надзелаў у садовых таварыствах.

На гандаль было выстаўлена ўсяго тры зямельныя надзелы. Два з іх былі не запатрабаваныя, а за трэці завязалася напружаная барацьба, падчас якой кошт лота ўзрос у 13 разоў, піша onliner.by.

Два надзелы плошчай па 10 сотак кожны былі прапанаваныя ў садовым таварыстве «Балашы» Юзуфаўскага сельсавета, што знаходзіцца ў 15 км ад Менска ў маладзечанскім кірунку. З камунікацый побач ёсць электрычнасць і газ. Пачатковы кошт - 60 млн рублёў. На адзін з лотаў не было пададзена ніводнай заявы, на другі - адна. Аднак у далейшым адзіны прэтэндэнт адмовіўся набываць надзел па пачатковаму кошту, павялічанаму на 5%.

За пакінуты лот №3 канкуравалі чатыры заяўнікі - гэта зусім невялікі надзел плошчай 2,57 соткі ў садовым таварыстве «Крыніца-2009» Гаранскага сельсавета (24 км ад Менска ў Ракаўскім кірунку), пачатковы кошт якога – 8 млн рублёў. З камунікацый можна падключыць толькі электрычнасць. Дзялянка мае выцягнутую форму, аднак гэты і іншыя недахопы кампенсуюцца ўдалым размяшчэннем - праз дарогу лес і рака Іслач.

Аўкцыяністу спатрэбілася здзейсніць 27 хадоў, перш чым вызначыўся пераможца. Дзялянка дастанецца яму за 104,88 млн рублёў, што эквівалентна $6812 паводле курсу Нацбанку на дзень правядзення таргоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках