29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка NATO: Войска і цяжкая тэхніка Расеі знаходзяцца на тэрыторыі Украіны

11
Выведка NATO: Войска і цяжкая тэхніка Расеі знаходзяцца на тэрыторыі Украіны

Расея прадаўжае істотную падтрымку баевікоў на ўсходзе Украіны.

Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю «Укрінформ» заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

«Нашы выведкі з многіх краін-чальцоў Альянсу, а таксама адкрытыя крыніцы - СМІ, паведамленні ад сем'яў расейскіх жаўнераў - усе пацвярджаюць аднолькавую сітуацыю: Расея істотна падтрымлівае баевікоў, пастаўляе цяжкае і сучаснае вайсковае абсталяванне, прынамсі, комплексы супрацьпаветранай абароны, артылерыю, танкі, сродкі кіравання, а таксама праводзіць падрыхтоўку. Расейскія сілы таксама ёсць на тэрыторыі ўсходняй Украіны і ўздоўж украінска-расейскай мяжы», - распавёў кіраўнік Альянсу.

З нагоды колькасці расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіне Столтэнбэрг не змог назваць канкрэтныя лічбы, бо, з ягоных слоў, гэтыя звесткі адрозніваюцца.

«Што мы ўбачылі - гэта тое, што цягам апошніх некалькіх месяцаў Расея паставіла баевікам больш за тысячу адзінак цяжкага абсталявання», - канстатаваў генеральны сакратар NATO.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках