16 красавiка 2024, aўторак, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Бабруйска зладзіў стральбу па людзях

3
Жыхар Бабруйска зладзіў стральбу па людзях

У вёсцы Цялуша Бабруйскага раёна з пнеўматычнага пісталета параненая 26-гадовая дзяўчына.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк, інцыдэнт адбыўся 4 ліпеня блізу 20.00. "Некалькі чалавек стаялі на вуліцы, гутарылі. Міма праязджаў аўтамабіль "Аўдзі". Раптам людзі пачулі гукі і адна дзяўчына адчула боль у локці. Як выявілася, куля, якая патрапіла ў плот, зрыкашэціла ў яе", - паведаміла прадстаўніца следства. Раненне, на шчасце, выявілася не цяжкім, і шпіталізацыя пацярпелай не спатрэбілася.

Страляў з пісталета 27-гадовы раней судзімы за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў жыхар Бабруйска, які ехаў у аўтамабілі. Машынай кіраваў 23-гадовы раней не судзімы бабруец. Абодва, нягледзячы на тое, што не з'яўляліся мясцовымі жыхарамі, былі добра знаёмыя жыхарам вёскі, таму неўзабаве былі апазнаныя і затрыманыя міліцыяй.

У дачыненні да абодвух маладзёнаў 5 ліпеня распачатая крымінальная справа паводле артыкула "Злоснае хуліганства".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках