20 красавiка 2024, Субота, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: На камеце Чурумава-Герасіменкі жывуць мікробы

10
Навукоўцы: На камеце Чурумава-Герасіменкі жывуць мікробы

Унутры каметы Чурумава-Герасіменкі, хутчэй за ўсё, жывуць мікробы іншапланетнага паходжання, сцвярджаюць астраномы.

На думку двух навукоўцаў, якія даследуюць звесткі зонда Philae, некаторыя асаблівасці каметы можна растлумачыць толькі наяўнасцю на ёй жыцця, паведамляе расейская служба BBC.

Макс Уоліс з Кардыфскага ўніверсітэта і дырэктар Бэкінгемскага цэнтра астрабіялогіі Чандра Вікрамасінгх сцвярджаюць, што ў асяроддзі з падталага лёду і арганічных матэрыялаў, якое было знойдзенае на камеце, могуць жыць актыўныя мікраарганізмы. Такое асяроддзе, сцвярджаюць навукоўцы, падыходзіць для жыцця больш, чым некаторых запалярных раёны Зямлі, дзе ўжо былі знойдзеныя мікробы.

Акрамя таго, з расколін у лёдзе на паверхню каметы вырываюцца газавыя бруі. "На маю думку, гэта вынік дзейнасці мікробаў, якія жывуць пад лёдам - праз гэта ціск газу становіцца такім моцным, што пласты лёду не вытрымліваюць і даюць расколіны", - кажа прафесар Вікрамасінгх.

Яшчэ адна прыкмета наяўнасці на камеце жыцця - выяўленне на яе паверхні мноства складаных арганічных малекул, якія бачныя на інфрачырвоных здымках, зробленых караблём "Разета".

Модуль Philae прызямліўся на паверхню каметы ў лістападзе 2014 года, адлучыўшыся ад мацярынскага карабля "Разета". "Разета", распрацаваная Еўрапейскім касмічным агенцтвам, ляцела да гэтай каметы больш за 10 гадоў і пераадолела за гэты час больш за 6 млрд кіламетраў.

Камета і зонд вакол яе знаходзяцца ў сапраўдны момант на адлегласці блізу 290 млн км ад Зямлі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках