18 красавiка 2024, Чацвер, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанцы адмовілі ў разглядзе справы ў Маскве і з прысяжнымі

8
Саўчанцы адмовілі ў разглядзе справы ў Маскве і з прысяжнымі
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА

Абароне Надзеі Саўчанкі адмовілі ва ўсіх хадайніцтвах, а крымінальную справу падазраванай пастанавілі перадаць у пракуратуру.

Следчы камітэт Расеі не дазволіў спыніць справу супраць украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, а таксама разглядаць яе ў Маскве і ў фармаце суда прысяжных. Пра гэта сёння паведаміў адвакат украінкі Нікалай Полазаў, паведамляе ZN.ua.

Паводле ягоных слоў, ён даведаўся пра адмову ў задавальненні ўсіх пададзеных абаронай хадайніцтваў праз тэлефон і праз пошту. "Я тэлефанаваў у Следчы камітэт. Усе хадайніцтвы абароны Надзеі Саўчанкі адхіленыя, а справа перададзеная ў пракуратуру", - сказаў адвакат.

Абарона ўкраінкі патрабавала спыніць крымінальную справу супраць яе праз адсутнасць складу злачынства. Акрамя таго, адвакаты Саўчанкі патрабавалі правядзення судовага разбору ў Маскве, у судзе прысяжных, а таксама правядзення допыту некаторых сведак і выключэнні цэлага шэрагу довадаў з матэрыялаў справы.

Нагадаем, украінская лётчыца была выкрадзеная ў зоне баявых дзеянняў у Луганскай вобласці на пачатку ліпеня 2014 года і вывезеная на тэрыторыю РФ. Цяпер яе трымаюць пад вартай у Маскве.

У РФ Саўчанку абвінавачваюць у датычнасці да загубы расейскіх журналістаў у зоне канфлікту на Данбасе. СК РФ распавёў гісторыю пра тое, як ваеўнікі нібыта адпусцілі Саўчанку, і яна сама перайшла мяжу.

Такая версія падзей выкладзеная ў матэрыялах следства, агучаных на пасяджэнні суда ў справе Саўчанкі 6 траўня. Так абвінавачванне спрабуе давесці, што Саўчанка вінаватая яшчэ і ў незаконным перасячэнні мяжы з РФ. Украіна і адвакаты Саўчанкі гэтую версію ўважаюць за абсурд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках