19 красавiка 2024, Пятніца, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантактная група аб Украіне: Пытанне аб адводзе ўзбраення не развязанае

Кантактная група аб Украіне: Пытанне аб адводзе ўзбраення не развязанае

Пытанне аб адводзе ўзбраенняў калібрам меншым за 100 мм ад лініі судакранання на Данбасе пакуль не развязанае.

Пра гэта заявіў прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе аб Украіне Марцін Сайдзік аб выніках праведзенага 7 ліпеня ў Менску пасяджэння, інфармуе БелаПАН.

«Тут былі сапраўды сур'ёзныя перамовы, - адзначыў ён. - Падгрупа аб бяспецы кантактнай групы абмяркоўвала сітуацыю ў пасёлку Шырокіна і пытанне адводу ўзбраенняў калібрам меншым за 100 мм. У гэтым пытанні, спадзяемся, мы можам ужо прыняць пастанову наступным разам».

Як паведаміў дыпламат, на пасяджэнні падгрупы аб эканоміцы гаворка ішла пра «пытанні водазабеспячэння і паслугі мабільнага банкінгу для выплаты пенсій». Падгрупа аб бяспецы абмеркавала «пытанне доступу да палонных».

Спецпрадстаўнік АБСЕ ніяк не пракаментаваў вынікі сустрэчы падгрупы аб палітычных пытаннях. Атмасферу сённяшніх перамоў у Менску Сайдзік ахарактарызаваў як канструктыўную. Паводле ягоных слоў, наступны раўнд адбудзецца праз два тыдні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках