24 красавiка 2024, Серада, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі рабочы: Нам не аддаюць дакументы, каб мы маглі з'ехаць дадому

21

Ужо другі дзень кітайскія рабочыя прадпрыемства «Сюань Юань» у Добрушы часткова байкатуюць працу.

Нягледзячы на заявы кіраўніцтва кампаніі, што сітуацыя нібыта ўрэгуляваная, пратэст у выглядзе адмовы ад працы прадаўжаецца, паведамляе «Белсат».

Работнік «Сюань Юань»: «Мы хочам дадому. Кітайская кіруючая кампанія не аддае нам дакументаў, каб з'ехаць дадому».

Сам Добруш нагадвае абложаны горад. Прыкметная вялікае прысутнасць міліцыі і аўтазакаў. Вядома таксама, што кіраўнік канцэрна «Беллеспаперапрам» Юры Назараў разам з намеснікам старшыні адміністрацыі Мікалаем Снапковым прыехалі ў горад, каб пазнаёміцца з сітуацыяй непасрэдна на месцы.

Пратэст кітайскіх рабочых пачаўся ў чацвер, калі блізу 300 чалавек пешшу рушылі з Добруша ў Гомель. Будаўнікі, якія займаліся ўзвядзеннем новага корпуса папяровай фабрыкі, запатрабавалі выплаты запазычанасці заробка за 3 месяцы. Пасля перамоваў з кіраўніцтвам прадпрыемства і паслом Кітая будаўнікі вярнуліся ў Добруш, адмовіўшыся ад ідэі ісці маршам у Менск.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках