4 траўня 2024, Субота, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гандлёвым цэнтры «Замак» абрушылася столь

3

З другога паверха зваліўся будаўнік.

У аўторак а 17.00 ад работнікаў хуткай дапамогі супрацоўнікам МНС стала вядома аб абрушэнні столі ў ГЦ «Замак» на праспекце Пераможцаў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

Пасля высветлілася, што абрушэння не адбылося. Пры правядзенні работ у адным з тэхналагічных памяшканняў на другім паверсе гандлёвага цэнтра 40-гадовы абліцоўшчык наступіў на праём, закладзены гіпсакардонам. Гіпсакардон праламаўся і мужчына зваліўся на першы паверх у цэнтр гандлёвай залі крамы «Карона-тэхна».

З папярэднім дыягназам «ЧМТ сярэдняй ступені цяжкасці, траўма шыйнага аддзела хрыбетніка» брыгадай хуткай дапамогі ён быў шпіталізаваны.

Нагадаем, у 2013 годзе некалькі аддзелаў ГЦ «Замак» затапіла: з-пад падлогі вырваўся фантан.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках