26 красавiка 2024, Пятніца, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Афганістана паведаміў аб афіцыйных перамовах з талібамі

Прэзідэнт Афганістана паведаміў аб афіцыйных перамовах з талібамі
АШРАФ ГАНІ

Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані заявіў пра мінулыя 7 ліпеня афіцыйныя перамовы з талібамі.

Пра гэта ў сераду, 8 ліпеня, паведамляе Reuters. Перамовы адбыліся ў Ісламабадзе, сталіцы Пакістану. Аб падрабязнасцях і выніках не паведамляецца, піша Lenta.ru.

Пакістан разглядае кантакты, якія адбыліся, як сваё «абавязанне палегчыць афганцам працэс прымірэння», заявіў у гэтай сувязі афіцыйны прадстаўнік МЗС краіны Казі Халілула (Qazi Khalilullah).

Прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф, які знаходзіцца ў паездцы за мяжой, назваў праведзеныя перамовы прарывам. Пры гэтым ён папярэдзіў аб будучых цяжкасцях мірнага ўрэгулявання. На ягоную думку, сусветная супольнасць «павінна пераканацца, што ніхто не імкнецца сарваць перамоўны працэс».

Ашраф Гані выступіў з ініцыятывай перамоваў з рухам «Талібан» у лютым. На ягоную думку, цяпер склаліся лепшыя ўмовы для мірнага працэсу за ўсе ранейшыя 36 гадоў бесперапынных войнаў на тэрыторыі Афганістана.

У пачатку траўня ў Катары прайшлі першыя неафіцыйныя кантакты паміж прадстаўнікамі афіцыйнай улады Афганістана і кіраўнікамі талібаў.

У краіне знаходзіцца 10-тысячны корпус амерыканскіх войскаў і яшчэ 3 тысячы вайскоўцаў краін NATO. Паводле планаў ЗША, да канца 2015 года ў краіне павінны застацца 5000 амерыканскіх вайскоўцаў, а да канца 2016 з краіны сыдуць усе замежныя войскі.

Ісламісцкі рух «Талібан» аформіўся ў Афганістане ў 1994 годзе. З 1996 да 2001 правіў краінай, у 2003 годзе ААН прызнала рух тэрарыстычнай арганізацыяй. Талібы далі прытулак Усаме бен Ладэну пасля тэракту 11 верасня 2001 года ў Нью-Ёрку. Паводле розных ацэнак, ісламісты кантралююць да 70 адсоткаў тэрыторыі Афганістана, колькасць актыўных баевікоў арганізацыі ацэньваецца ў 27 тысяч чалавек.

Ашраф Гані Ахмадзай заняў пасаду прэзідэнта Афганістана ў верасні 2014 года. Адзін з асноўных пунктаў ягонай праграмы - дасягненне міру ў краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках