28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі экспарт упаў на $5 мільярдаў

18
Беларускі экспарт упаў на $5 мільярдаў

Экспарт і імпарт Беларусі зніжаюцца, а адмоўнае сальда замежнага гандлю расце.

Белстат апублікаваў справаздачу, якая тычыцца балансу замежнага гандлю Беларусі ў студзені-чэрвені 2015 года. Зыходзячы са справаздачы, беларускі экспарт знізіўся амаль на $5 млрд, калі параўноўваць з першым паўгоддзем мінулага года: з $18,68 мільярда да $13,77 мільярда. Знізіўся і імпарт, але сальда замежнага гандлю адмоўнае. Яно складае каля - $1,09 мільярда (каля - $1,05 мільярда ў першым паўгоддзі мінулага года), паведамляе тэлеканал «Белсат».

У студзені-чэрвені сальда ў гандлі з Расеяй склала - $3,56 мільярда (- $3,51 мільярда ў студзені-чэрвені 2014 года). У гандлі з краінамі Еўразвяза сальда станоўчае, яно склала каля $2,04 мільярда ($1,43 мільярда), але ў стасунках з краінамі ЕЗ знізіўся, як імпарт, так і экспарт.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках